
Сьвятлана Ціханоўская вярнулася з Мадрыда, дзе сустрэлася з кіраўніцтвам Гішпаніі, парлямэнтарамі, дыяспарай, экспэртнай супольнасьцю, – паведамляе ў сваiм тэлеграм-канале дарадца Цiханоўскай Франак Вячорка.
“Пра што размаўлялі з кіраўніцтвам Гішпаніі:
- Паспрыяць перамовам па вырашэньні крызісу ў Беларусі. Мэдыяцыя АБСЭ, Рады Эўропы, ААН.
- Узмацніць беларускую дыяспару, народнае пасольства ў Мадрыдзе, падтрымаць студэнтаў зь Беларусі і адкрыць беларускія праграмы ва ўнівэрсытэтах Гішпаніі.
- Адкрыць Гішпанскую амбсаду ў Менску. Узмацніць дыпляматычную прысутнасьць.
- Стыпэндыі для беларускіх спартоўцаў, звольненых па палітычных прычынах, магчымасьць трэніравацца ў Гішпаніі.
- Стварэньне парлямэнцкай групы за свабодную Беларусь. Шэфства над палітвязьнямі.
- Падтрымка жаночага, студэнцкага і прафсаюзнага руху.
- Візавыя абмежаваньні для сілавікоў і фальсыфікатараў выбараў.
- Экспэртная дапамога ў падрыхтоўцы праектаў рэформаў (Гішпанія мела досьвед трансфармацыі пасля дыктатуры Франка).
- Падтрымка Гішпаніяй цьвёрдай палітыкі Эўразьвязу па Беларусі.”
Фота: https://t.me/viacorka
Сачыце за намi ў сацыяльных сетках!
Тэлеграм: Siabry.org – Беларусы свету
Група ў фейсбуку: Siabry.org – Партал беларусаў свету
Iнстаграм: @siabry_org
Твiтэр: @siabry_org