КультураНавiны

У Брне адкрылася Амбасада незалежнай беларускай культуры ў Чэшскай Рэспубліцы.

посольство беларуси чехия брно

17 лiстапада ў чэскiм горадзе Брно адбылося адкрыццё Амбасады незалежнай беларускай культуры ў Чэшскай Рэспубліцы.

Амбасада заснаваная Цэнтрам эксперыментальнага тэатра ў Брне, да якога належаць тэатры “Гусь на канаце” (“Husa na provázku”), “HaDivadlo” і тэатральная платфома “Terén”.

Чэхі маюць гістарычны досвед як таталітарызму, так і грамадскіх пратэстаў супраць недэмакратычнага рэжыму і іх задушэння. Таму Цэнтр эксперыментальнага тэатра (ЦЭТ) у апошнія месяцы напружана сочыць за падзеямі ў Беларусі, дзе людзі ўжо чацвёрты месяц, нягледзячы на масавыя арышты, турэмныя тэрміны, жорсткія рэпрэсіі і запалохванне, упарта змагаюцца за справядлівыя выбары, свабоду і дэмакратыю, – адзначаецца ў прэс-рэлiзе.

Амбасадарам быў абраны беларускi актывiст з Брна Сяргей Сматрычэнка.

“Я адчуваю, што чэшская культурна-мастацкая сцэна мае ахвоту і гатовасць падтрымаць сваіх беларускіх калег і ўсё беларускае грамадства ў часе іх змагання за творчую свабоду, а ўласна і ў змаганні за звычайнае выжыванне. Мы б толькі хацелі дадаць гэтай гатовасці імпульс і парэбны кірунак. У той жа час неаспрэчна тое, што беларуская культура, насуперак ці часам і дзякуючы складанасцям, мае што прапанаваць чэшскай публіцы”, – сказаў нова-прызначаны амбасадар Сяргей Сматрычэнка.

Цэнтр эксперыментальнага тэатра і Амбасада незалежнай беларускай культуры ў Чэшскай Рэспубліцы таксама падтрымліваюць кантакт з сябрамі Каардынацыйнай Рады, якія пра iх дзейнасць ведаюць і цалкам яе падтрымліваюць. Праект Амбасады незалежнай беларускай культуры ў Чэшскай Рэспубліцы фінансава падтрымлівае і мэрыя горада Брно.

“Заснаванне Амбасады незалежнай беларускай культуры ў Чэшскай Рэспубліцы – гэта чарговы крок горада Брно ў падтрымцы беларускіх грамадзян у іх змаганні за свабоду і дэмакратыю. Адкрыццё амбасады мы сімвалічна прымеркавалі да 17 лістапада, г.зн. да Дня барацьбы за свабоду і дэмакратыю, да даты, якая і нашаму народу дала надзею. Акрамя культурніцкіх ініцыятыў гэтая незалежная ўстанова будзе займацца таксама інфармаваннем пра тое, што адбываецца ў Беларусі”, – сказаў Томаш Колачны, 2-і намеснік мэра.

“Да падтрымкі беларускіх грамадзян у змаганні за свабоду і дэмакратыю мы, кіраўніцтва горада, далучыліся яшчэ ў сярэдзіне жніўня, стаўшы першым горадам у Чэшскай Рэспубліцы, які на будынку мэрыі вывесіў гістарычны беларускі сцяг, сімвал пратэстаў супраць сфальсіфікаваных выбараў. Гэты сцяг з нагоды адкрыцця амбасады мы сімвалічна перанясем і вывесім на будынку тэатра “Гусь на канаце”. У беларускія колеры і надалей застаецца ўбраны і шчыт маркграфа Ёшта на помніку на Мараўскай плошчы”, – дапоўніў Марэк Фішэр, які ў мэрыі адказвае за культуру.


Сэнсам заснавання амбасады ёсць папулярызацыя беларускай незалежнай культуры, якая цяпер у Беларусі знаходзіцца пад значным уціскам. У той жа час амбасада будзе спрыяць таму, каб жыхары Чэхіі мелі лепшы доступ да інфармацыі аб актуальных падзеях у Беларусі.

ЦЭТ лічыць стварэнне такога моста значным і важным. Пры гэтым падкрэслівае, што амбасада не мае палітычнага фармату, гэта культурніцкі праект, скіраваны на незалежную і свабодную беларускую культуру і яе праявы ва ўсёй шырыні і разнастайнасці.

“Мы не палітыкі, мы творцы. Аднак мы верым у сілу культуры і яе здольнасць прыцягнуць на свой бок людзей дзеля добрай справы. У рэшце рэшт, менавіта тэатры, творцы і студэнты сталіся рухавіком зменаў у нашай краіне”, – падсумоўвае дырэктар Цэнтра эксперыменталь-
нага тэатра Міраслаў Ошчатка.

Siabry.org, 18.11.2020


Хочаце ведаць усё пра дзейнасьць беларускiх дыяспар?

Падпiшыцеся на наш тэлеграм-канал: Siabry.org – Беларусы сьвету
Далучыцеся да нашай групы ў фэйсбуку: Siabry.org – Партал беларусаў свету

Похожие публикации
Навiны

Беларусь упала с 16-го места на 114-е в мировом рейтинге безопасности

Навiны

Запись BYPOL: "Применять оружие прямо в лоб" - Карпенков рассказывает о смерти Тарайковского и анонсирует создание лагерей для протестующих

Навiны

Фазель о встрече с Лукашенко: "Получилось немного глупо, мне тоже неловко"

Навiны

У Львове адкрыўся Беларускi крызiсны цэнтр. Будуць дапамагаць уцекачам з Беларусi

Добавить комментарий