
Дзіцячая Ялінка 2021
Онлайн-мерапрыемства ў Таронта, Канада
Дзіцячая Ялінка 2021 – Згуртаванне Беларусаў Канады
Запрашаем дзетак і бацькоў на беларускую калядную ялінку, якая традыцыйна праходзіла ў беларускім грамадска-рэлігійным цэнтры ў Таронта, а ў гэтым годзе пераехала ў онлайн.
Вас чакае сапраўдная калядная батлейка (народны лялечны тэатр) па п’есе Сяржука Вітушкі “Калядны канцэрт”, а таксама віктарына і гульні са Святым Мікалаем.І вядома ж, Святы Мікалай вельмі чакае вершаў, песень і танцаў ад нашых дзетак, надзвычайна прыемна яму будзе пачуць беларускую мову ад маленькіх выканаўцаў. Парадуйце дзядулю і абавязкова падрыхтуйце невялічкі нумар на 2-3 хвіліны, вітаецца ўдзел бацькоў, бабуляў з дзядулямі, і нават хатніх жывёлак!
Расклад:
11.00-11.30 прывітанне і каляднае Батлейка
11.30-11.50 віктарына, гульні са Святым Мікалаем
11.50-13.00 выступленні дзетакУ мінулым, збор ад квіткоў на Ялінку традыцыйна перадаваўся на развіцце Беларускага Цэнтру ў Таронта і падтрымку Парафіі Св. Кірылы Тураўскага. У гэтым годзе Згуртаванне Беларусаў Канады замест квіткоў запрашае вас падтрымаць сем’і загінулых Герояў Беларусі праз інтэрак на mail@belarusian.ca – вітаюцца любыя сумы.
Да сустрэчы!
Святы Мікалай і яго дружная каманда.
