АртыкулыКультура

Святкуем па-беларуску: фільмы і музыка, якія створаць вам калядна-навагодні настрой

Нягледзячы на сусветны хаос, зімовыя святы ўжо зусім блiзка. Ці магчыма адчуваць святочны настрой напрыканцы такога надзвычай напружанага году? Калі вы лічаце, што так, мы будзем радыя вас у гэтым падтрымаць. Прапаноўваем нашу падборку каляднага кантэнту. Фільмы, музыка, шоу – усё лямпава і па-беларуску.


Навагодняе кіно ў беларускім перакладзе

Адзін дома (Крыс Каламбус, 1990)

Каб пераглядаць трыдыцыйную калядную камедыю было яшчэ цікавей, прапануем спампаваць беларускамоўную версію. Праз выпадковае здзяйсненне свайго неакуратна сфармуляванага жадання зусім юны Кевін Макалістэр застаецца адзін дома. Цяпер яму прыйдзецца прайсці праз апасныя выпрабаванні самастойнага жыцця. Але, як кажа герой, “гэта мой дом, і я буду яго абараняць!”. Здаецца, гэтыя словы сёння гучаць надзвычай актуальна.

Любоў насамрэч (Рычард Кёрціс, 2003)

Фільм прадстаўляе з сябе альманах светлых калядных гісторый. Усе яны аб’яднаныя тэмай любові ў шырокім яе разуменні. Тут і раптоўна ўсвядомленыя сяброўскія пачуцці старой рок-зоркі да свайго мэнэджэра, і выбар паміж аб’ектам сімпатый і псіхічна хворым братам, прынятая неўзаемнасць і нечаканае новае каханне. Рэжысёр разумеў, што ўсе ягоныя рамантычныя сцэнары не атрымаецца ператварыць у паўнавартасныя фільмы. Таму з’явілася папулярная брытанская лента-сборнік пра такую розную сапраўдную любоў.

Дрэнны Санта (Тэры Цвігоф, 2003)

Знакамітую чорную камедыю са шчаслівым канцом можна паглядзець і па-беларуску. Яе галоўны герой, Вілі, раней сядзеў у турме, а цяпер марнуе грошы на жанчын і алкаголь. Зарабляе ён раз на год – на Каляды яны разам з таваршым Маркусам, чорным карлікам, уладкоўваюцца ў гандлёвы цэнтр на працу Сантай і Эльфам. Так яны абрабоўваюць краму і атрымліваюць свой гадавы заробак. Вілі і далей бы йшоў па гэтай сцежцы, калі б аднойчы не сустрэў Цёрмана. Хлопчык кардынальна змяняе лёс дрэннага Санты.

Украдзены цуд (Норма Бэйлі, 2001)

Сюжэт распавядае пра інцыдэнт на Каляды: псіхічна неўраўнаважаная жанчына крадзе з радзільні хлопчыка. Галоўная гераіня палісвумэн прыкладае ўсе намаганні, каб знайсці дзіцё. Фільм цікавы, па-першае, тым, што заснаваны на рэальных падзеях. Па-другое, у нашым спісе гэта адзіная карціна, якая не мае дачынення да камедыі.

Каляды як мае быць
(Альфрэда Радрыгес дэ Віла, 2008)

Што можа здарыцца, калі вялікая пуэртарыканская сям’я вырашае нарэшце сабрацца разам на Каляды? Успаміны, соры, прызнанні – такім разныстайным, але такім родным людзям прыйдзецца знайсці спосаб з’яднацца. Сюжэт даволі ардынарны, а на сайце-агрэгатары водгукаў Rotten Tomatoes яго нават назвалі “даволі пасрэдная святочная камедыяй з лацінскім прысмакам”. Ці ўплывае тыповасць на лямпавасць – вырашаць вам.


Святочныя шоу

За навагоднія тэлешоў у Беларусі ў осноўным адказвае “Белсат”. Паназіраць, як беларускія селебрыці жартуюць, гуляюць і арганізоўваюць для суграмадзян святочны вечар можна ў шоў мінулага году “Нармальны новы год. Святочнае шоў”, альбо, напрыклад, у пазамінулагоднім канцэрце Лявона Вольскага і Belsat Music Live “Нас у Маскве не зразумеюць”.

Аматарам рэтра-кантэнту варта звярнуць увагу на серыю вечароў “Сьнежны завулак”, створанай па сцэнарах Вольскага у канцы нулявых. У трох серыях шоу (1, 2, 3) шмат іранічнай агра-рамантыкі і музычных беларускіх зорак мінулага.
Больш маладое пакаленне беларускіх творцаў можна паслухаць на канцэрце 2015 году “Новае пакаленне на Новы год”. У герояў белсатаўскіх навагодніх вечароў заўсёды такі святочны настрой, што не пераняць яго можа быць складана.


Для дзетак

Па-беларуску для дзетак існуе не так шмат сучаснага яркага і цікавага кантэнту. Але і тут ёсць, дзе пашукаць калядны настрой. Па-першае, на беларускую перакладзены шэраг серый “Свінкі Пэпы”, сярод якіх ёсць і зімовы эпізод “Снег”. Па-другое, зараз неабыякавыя і таленавітыя беларусы ствараюць цалкам беларускі адукацыйна-забаўляльны мульт “Блізняты-важаняты”. У ім – прыгоды важанятак, песенкі і цікавыя беларускія словы. Праект робіцца праз краўдфандынг. Аўтары ўжо сабралі патрэбную суму і хутка пакажуць навагоднюю серыю.

Акрамя мультоў, увагі заслухоўвае праект “Каляды разам з Маляванычам”. Яшчэ з дзевяностых гадоў Аляксандр Ждановіч распавядаў маленькім беларусікам цікавыя гісторыі перад сном у праграме “Калыханка”. Сёлета пра Ждановіча ўспомнілі праз ягоны арышт на акцыі пратэсту ў Мінску. Актор адседзеў 9 содняў, а цяпер кожны вечар чытае беларусам казкі ў навагоднім антуражы.

Мы таксама склалі для вас адмысловы плэйліст з навагодняй беларускай музыкай амаль на любы густ. Слухайце, святкуйце і працягвайце нас чытаць і ў новым годзе!

Наста Маркевіч, Siabry.org

Фота ў загалоўку: Belsat.eu


Сачыце за намi ў сацыяльных сетках!

Тэлеграм: Siabry.org – Беларусы свету
Група ў фейсбуку: Siabry.org – Партал беларусаў свету
Iнстаграм: @siabry_org
Твiтэр: @siabry_org

Похожие публикации
Артыкулы

Чаепитие со “Шкодой”, #StopTerrorInBelarus и другие акции солидарности беларусов мира 11-17 января

Артыкулы

Дистилляция против диктатуры: как беларусы борются с монополией государства на алкоголь

Артыкулы

Кругосветное путешествие национального флага и другие мероприятия беларусов мира 4-10 января

Артыкулы

"Блины для Фейсбука, драники для души". Беларус из Вашингтона о штурме Капитолия, фуд-бизнесе и беларуском лобби в Америке

Добавить комментарий